Get Mystery Box with random crypto!

Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 544 затрыманых учора па краін | Paulyuknews@

Праваабаронцам вядомыя прозвішчы 544 затрыманых учора па краіне

Вядома пра затрыманні ў Мінску, Баранавічах, Лідзе, Докшыцах, Гродна, Полацку, Наваполацку, Жодзіна, Віцебску, Светлагорску, Гомелі, Заслаўі, Магілёве, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Копішчы, Смаргоні, Жлобіне, Брэсце, Мазыры, Дзяржынску.

Пры гэтым МУС паведамляе пра 800 затрыманых 27 лютага. Ведамства паведамляе, што цяпер ідзе дача прававой ацэнкі кожнаму затрыманаму, узбуджана крымінальная справа па арт. 342 КК «па фактах заклікаў грамадзян да здзяйснення дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, арганізацыі масавых несанкцыянаваных акцый»

Спіс затрыманых (абнаўляецца) bit.ly/35xDOZJ

Аператыўна паведаміць пра затрыманне, вобшук, выклік «на гутарку» можна ў нашым тэлеграм-боце @viasna_bot

Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне @ViasnaSOS, @SosViasna