Get Mystery Box with random crypto!

​Заява Святланы Ціханоўскай для беларусаў Ціханоўская: «Сёння | Paulyuknews@

Заява Святланы Ціханоўскай для беларусаў

Ціханоўская:
«Сёння зранку Расія напала на Украіну, парушаючы фундаментальныя прынцыпы міжнароднага права. У гэтым вераломным акце агрэсіі была задзейнічаная беларуская тэрыторыя і Узброеныя сілы Беларусі.

Лукашэнка і яго рэжым цалкам падзяляюць з прэзідэнтам Расіі адказнасць за гэтую вайну. Нелегітымны кіраўнік Беларусі ўвёў замежныя войскі і зрабіў нашую краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта дзяржаўная здрада і здрада інтарэсам нашага народа і беларускай дзяржавы.

Такім чынам Лукашэнка не можа лічыцца гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.

Я, Святлана Ціханоўская, на аснове паўнамоцтваў, дадзеных мне беларускім народам у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, бяру на сябе адказнасць з сённяшняга дня адстойваць незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.

Я буду выконваць абавязкі прадстаўніка беларускага народа і гаранта ягоных правоў і свабодаў да новых выбараў.

Я ствараю пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь.

Жыве Беларусь».