Get Mystery Box with random crypto!

Расія распачала вайну супраць Украіны. Пяць самых важных цытат | Paulyuknews@

Расія распачала вайну супраць Украіны. Пяць самых важных цытат на гэты момант

Уладзімір Пуцін назваў яе "спецыяльнай ваеннай аперацыяй" у сувязі з сітуацыяй на Данбасе

Прэзідэнт Джо Байдэн: "Пуцін абраў пераднамераную вайну, якая прынясе катастрафічныя чалавечыя ахвяры і пакуты"

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба: "Пуцін развязаў вайну супраць Украіны. Працягваюцца ўдары па мірных украінскіх гарадах. Гэта захопніцкая вайна. Украіна будзе абараняцца і пераможа"

Генсек ААН: "Прэзідэнт Пуцін, у імя чалавечнасці, вярніце свае войскі ў Расію. У імя чалавечнасці не дапусціце, каб у Еўропе пачалася самая страшная вайна з пачатку стагоддзя"

Святлана Ціханоўская: "Гадзіну таму Расея пры ўдзеле рэжыму Лукашэнкі пачала беспадстаўную і бессаромную ваенную агрэсію супраць Украіны. Рэжым ператварыў нашу краіну ў агрэсара. Але беларусы не жадаюць вайны. Беларусь рашуча асуджае гэты крок і падтрымлівае Украіну".

Уладзімір Зяленскі заявіў пра ўвядзенне ва Украіне вайсковага становішча.