Get Mystery Box with random crypto!

Усіх зняволеных журналістаў беларускія ўлады могуць прапанавац | Paulyuknews@

Усіх зняволеных журналістаў беларускія ўлады могуць прапанаваць перавесці пад хатні арышт – заявіла Святлана Ціханоўская. Але не таму, што ўсвядомілі іх невінаватасць, а ў чаканні саступак ад Захаду. Ці пойдзе Еўропа на такі кампраміс?

«Калі будзе ўзнікаць аргументацыя такога плану, што ўлады пайшлі насустрач, то, магчыма, нешта і паўплывае, але я, шчыра кажучы, не ўпэўнены. Мне падаецца, што бюракратычны механізм Еўропы павольны, але калі ён ужо закруціўся, то яго спыніць таксама вельмі складана»? – лічыць палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

Незалежныя медыі ўспрымаюцца ўладамі як інструмент прапаганды ці замежнага ўплыву, падкрэслівае медыйны эксперт, таму і змагаюцца з імі ўлады як з палітычнымі апанентамі – любымі метадамі. https://belsat.eu/in-focus/22-06-2021-kozhny-vyhad-z-mikrafonam-ryzyka-trapits-na-sodni-yak-tsisnuts-na-belaruskih-zhurnalistau-i-ih-asatsyyatsyyu/