Get Mystery Box with random crypto!

Мае сябры часцей ведаюць мяне як мастачку выцінанкі. Так. Бо я | Palunisa Vycinanka

Мае сябры часцей ведаюць мяне як мастачку выцінанкі. Так. Бо яднойчы я абрала для сябе гэты накірунак як асноўны, каб развіць і папулярызаваць яго. Шмат год я прысвячала выцінанцы ўсю сваю творчасць.
У мяне вышэйшая мастацкая адукацыя. І акрамя выцінанкі я заўжды любіла жывапіс і графіку. Мушу прызнаць, што гэтыя мае захапленні таксама просяцца быць прызнанымі і рэалізаванымі.
Сустракайце маю старонку ў інстаграме, прысвечаную акварэлі. Пачынаю з невялічкіх зімовых эцюдаў Лоскіх краявідаў.
Падпісвайцеся, калі ласка, каб пацешыць вока спакоем, а пачуцці нюансамі.

Ці ведала тая трохгадовая дзяўчынка Альгаша, што будзе наперадзе? Можа і ведала. Прымайце яшчэ адно яе мастацтва.

https://www.instagram.com/Palunisa.watercolor