Get Mystery Box with random crypto!

Дабрыдзень, шаноўнае спадарства! ВАЖНЫЯ НАВІНЫ Я зьмяніў | PALIRÁCA | Вывучайма роднае

Дабрыдзень, шаноўнае спадарства!

ВАЖНЫЯ НАВІНЫ

Я зьмяніў назву гэтага праекта на «PALIRACA» (кірыліч.«ПАЛІРАЦА»). Паліра‌ца – гэта народная форма слова «паліра‌цыя», каторае можна сустрэць у слоўніку І. Насовіча:

"Паліра‌цыя – 1) (слово употр. среднимъ классомъ народа и въ особенности шляхтою, мѣщанами и духовенствомъ). Образованіе. Ёнъ человѣкъ безъ полирацыи. 2) (между простолюдинами) Наказаніе. Давъ ему хорошую полирацыю, будзӗць помниць?"

Нам спатрэбіцца толькі першае значэньне!

Нарэшце выбраў праграму, на каторай буду ствараць новыя навучальныя матэрыялы па беларускай мове. Паступова там зьявяцца й старыя карткі, якія былі зроблены на праграме AnkiDroid.

Новая праграма – Quizlet. Яе асноўны функцыянал цалкам бесплатны.

Знайсьці яе можна ў там ліку й на сайце:
https://quizlet.com/en-gb/mobile (мову сайта можна выбраць)


У хуткім часе зьявяцца матэрыялы для навукі беларускае мовы паводле вашых патрабаваньняў з апытаньня:
Лексыка: выразы з запісаў жывое мовы, словы з народных слоўнікаў, лексыка зь літаратуры (М. Гарэцкі, Я. Колас, М. Сяднёў, М. Багдановіч ды інш.)
Граматыка: падручнікі беларускае мовы, мовазнаўчыя зацемкі (Я. Лёсік, Б. Тарашкевіч, В. Вячорка, Ю. Бушлякоў, З. Санько ды інш.)
Карткі зь цяжкасьцямі беларускае мовы буду браць жыўцом з тых пытаньняў, каторыя часта зьяўляюцца ў часе маіх заняткаў. (Я настаўнік беларускае мовы ня толькі для дзяцей, але і для дарослых!)