Get Mystery Box with random crypto!

Трэба пагаварыць

Лагатып тэлеграм-канала pahavaryc — Трэба пагаварыць Т
Лагатып тэлеграм-канала pahavaryc — Трэба пагаварыць
Адрас канала: @pahavaryc
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 450
Апісанне з канала

Бяспечная прастора ад Белсат TV, дзе жанчыны дапамагаюць адна адной перажыць свой балючы досвед

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-11-06 17:20:49
А якая ў вас суперздодьнасць?
42 views14:20
Адкрыць / каментаваць
2022-11-06 14:01:20
Калі мы з’яжджалі з краіны, ў нас не было ні магчымасці сабраць усе нашыя пажыткі, ні часу ўсё спланаваць як трэба. Мы ехалі ні кудысці, а адкуль.

Пра тое, як гэта паўплывала на нас, мы ўжо абмеркавалі. А нашыя дзеці? Як усе гэтыя падзеі адлюстраваліся на іх?

Разабралі гэтае складанае пытанне ў новым выданні праграмы «Трэба пагаварыць». Глядзіце на ютуб-канале Белсат LIFE.
48 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2022-11-05 22:40:09
Выходнае
175 views19:40
Адкрыць / каментаваць
2022-11-05 13:25:27
З намі разам працуе псіхолаг Эліна Антонава і вось некалькі парад ад яе наконт прафілактыкі выгарання.

Забярыце гэты відос сабе, каб не згубіць, і час ад часу пераглядайце яго.
256 views10:25
Адкрыць / каментаваць
2022-11-05 09:55:19
Ёсць вельмі тонкая грань між падтрымкай і абесцэньваннем. Напрыклад, ці варта чалавеку з дэпрэсіяй казаць «не грусці»? Дакладна, не. Таксама і ўзбуджанаму чалавеку ні ў якім разе нельга казаць «супакойся».

Калі вы бачыце, што чалавеку кепска, і хочаце яго падтрымаць, але не ведаеце як, то на шмат больш толку будзе так і сказаць: «Я вельмі хачу табе дапамагчы, але не ведаю як. Калі табе спатрэбіцца штосці ад мяне – абавязкова звяртайся».
196 views06:55
Адкрыць / каментаваць
2022-11-04 21:00:32
Што рабіць, калі ў свеце катастрофа і ты хочаш дапамагаць людзям, але не ведаеш як? Нічога. Вось менавіта РАБІЦЬ – нічога.

Гэта, здаецца, дзікая думка і яе складана прыняць. Але мы паразмаўлялі з чалавекам, які кіруе валянторскімі рухамі апошнія два гады (самыя насычаныя на падзеі гады) і ён нам прывёў прыклады, калі ад дзейнасці валянтораў няма толку.

Гэта завецца стыхійным валянторствам. Прасцей кажучы, шмат людзей па кліку сэрца імкнуцца дапамагчы тым, каму патрэбна дапамога. І што мы маем?

1. Чалавек на пачуццях намагаецца дапамагчы як можна большай колькасці людзей і КПД змяньшаецца
2. З-за атсутнасці досведу дапамога можа не адпавядаць патрэбам. І ў ковід людзі шылі бескарысныя маскі, і на вайну адпраўлялі каскі для страйкболу. У вынніку рэсурс выдаткаваны, а ніхто дапамогу не атрымаў.
3. Увогуле можа атрымацца так, што адной групе людзей дапамогуць усе, а іншай – ніхто.
208 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-11-04 18:59:14
Пятніца! Зкіньце з сябе ўсё гэта і ідзіце адпачываць
239 views15:59
Адкрыць / каментаваць
2022-11-03 19:38:09
Як папярэдзіць выгаранне? Вы можаце забіць у гугле такое пытанне і вам знойдзе безліч старонак с «карыснымі» парадамі. Ці будуць яны карыснымі? Так, дакладна. Ці дапамогуць яны вам? Гэта ўжо асобнае пытанне.

Калі вы сябе давялі да такога стану, то праблема ж не ў тым, што вы чагосці не ведалі. Што нельга грэбаваць сном вы ведалі. І што працу праць дадому нельга вы таксама ведалі.

Праблема звычайна ў тым, што людзі проста не ўмеюць кантраляваць баланс між працай і жыццём. А тым, хто імкнецца заўсёды ўсім дапамагчы, трэба спачатку накіраваць гэтае імкненне ўнутр сябе.
219 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2022-11-03 14:20:42
Мемасік пра падтрымку на добры дзень
225 views11:20
Адкрыць / каментаваць
2022-11-02 21:11:43
Калі свеціш іншым, у вынніку згараеш сам. Выгаранне – галоўная праблема, з якой сутыкаюцца валянторы.

Андрэй Ткачоў займаецца валянторствам яшчэ з часоў пачатку ковіда і на сваім шляху сутыкаўся з безліччу праблем. Нават прыходзілася хаваць калег.

Падрабязней пра выгаранне і як з яго выходзіць глядзіце у апошнім выданні праграмы «Трэба пагаварыць» на ютуб-канале Белсат LIFE.
236 viewsedited  18:11
Адкрыць / каментаваць