Get Mystery Box with random crypto!

100-годдзе першай секцыі баскетболу Першая, зафіксаваная ў да | Orsha.eu навіны пра Оршу

100-годдзе першай секцыі баскетболу

Першая, зафіксаваная ў дакументах секцыя, з’явілася ў фізкультурным цэнтры Сенненскага павету. Да 1 ліпеня 1922 г. у фізкультурным цэнтры Сенненскага павета ў баскетбол гулялі 12 чалавек, на 10 кастрычніка 1922 г. — 18 чалавек.
Аддзел Усявобучу Сенненскага павятовага вайсковага камісарыяту першым 18 траўня 1922 году склаў праграму заняткаў па спорце і фізічным развіцці на летні перыяд 1922 г. з дапрызыўнікамі 1902, 1903, 1904, 1905 гадоў нараджэння, спартоўцамі-аматарамі, інструктарамі. на 6 тыдняў.

У праграму ўключана было 36 гадзін заняткаў баскетболам, з іх 27 гадзін адведзена на трэніроўку, астатні час на вывучэнне гісторыі баскетболу, правілаў гульні, памераў пляцоўкі, стоек, абручоў. Запіс на баскетбол быў добраахвотным.