Get Mystery Box with random crypto!

15 чэрвеня 1985 года літовец Бронюс Майгіс здзейсніў акт ванда | Onlíner па-беларуску

15 чэрвеня 1985 года літовец Бронюс Майгіс здзейсніў акт вандалізму ў Эрмітажы: ён выліў на карціну Рэмбранта «Даная» слоік кіслаты і два разы пырнуў палатно нажом. Майгіса хутка затрымалі і неўзабаве прызналі псіхічна хворым, адправіўшы на прымусовае лячэнне. Карцінай заняліся найлепшыя рэстаўратары Саюза, але нават пры такім раскладзе на аднаўленне пайшлі доўгія 12 гадоў. Ва ўсёй гэтай гісторыі яскрава прасочваецца лёс вандала, а не наведвальніка, які рызыкнуў сваім жыццём і прадухіліў поўнае знішчэнне шэдэўра. Між тым гэта быў наш зямляк — Васіль Кляшэўскі.

https://people.onliner.by/2022/02/23/vyratavay-ermitazh-ad-byady