Get Mystery Box with random crypto!

Анансавана першая беларуская гульня пра Беларусь, ды яшчэ і па | ў

Анансавана першая беларуская гульня пра Беларусь, ды яшчэ і па беларуску!

LOSTED — RPG ад трэцяй асобы з элемэнтамі стэлс-экшэна.
Галоўны герой — Блэйк Норман, навуковец, што ў спробах стварыць тэлепорт выпадкова трапляе ў мінулае (у Полацкае княства 10 ст. калі дакладней)!

У гульне вы можаце сустрэцца з гістарычнымі асобамі, змагацца зь нячысьцікамі беларускіх казак і легенд, выжываць ва ўмовах сярэднявечча.
Блэйк — геній з будучыні, што па волі лёсу трапіў у мінулае. І чаму б яму не скарыстацца сучаснымі тэхналёгіямі, для адаптацыі ў новых ўмовах?

Сачыць за распрацоўкай можна на twitter-акаўнце стваральнікаў!