Get Mystery Box with random crypto!

«Я разумеў, што расейцаў трэба спыніць, інакш яны прыйдуць і ў | ✙ZOŁAK✙

«Я разумеў, што расейцаў трэба спыніць, інакш яны прыйдуць і ў Еўропу»

Адзін з камандзіраў палка "Пагоня" з пазыўным "Алесь" распавёў Радыё Свабодзе пра тое, што адбываецца на перадавой, як ён ставіцца да смерці і чаму вырашыў ваяваць ва Украіне:

Я разумею, што гэтая вайна — падзея сусветнага маштабу і калі іх, расейцаў, не спыніць цяпер — яны прыйдуць у Еўропу і далей пойдуць. Таму я ня мог сядзець на месцы, тым больш маючы вайсковы досвед.

На перадавой галава працуе толькі ў кірунку таго, якія задачы стаяць, як іх выканаць, як пазбегнуць страт. Мінусы — шмат незразумелага. Плюсы — тут можна знайсці больш магчымасцяў. Мы знаходзілі сабе занятак. Выконвалі задачы, і атрымлівалася няблага. Спачатку я прыехаў як камандзір мэдыцынскай эвакуацыі, але выявілася, што я карысны ў іншых задачах.

Страшна, але калі ты разумееш, навошта ты тут, што ты мусіш рабіць, то думкі пра смерць адыходзяць на другі плян. Перадавая — гэта пастаянныя разрывы снарадаў і адчуванне, што па табе страляюць з усяго, што толькі ёсць. Таму ўжо неяк з апатыяй ставішся да думак пра смерць.

На перадавой здавалася, што Расея мае значна больш авіяцыі і цяжкай артылерыі. Тым ня менш адчувалася перавага Украіны. У нас пяхота, супраць нас — танкі, БТР, цяжкая артылерыя і авіяцыя, ды і людзей у іх больш. Але сярод украінцаў і інтэрнацыянальнага легіёну не было аніякай панікі. Было толькі жаданне ісці ў бой, жаданне сысціся нарэшце з ворагам твар у твар.

Поўнае інтэрв'ю з Алесем можна прачытаць па спасылцы