Get Mystery Box with random crypto!

Сярод думаючых беларусаў, здаецца, ужо не засталося асобаў, як | ✙ZOŁAK✙

Сярод думаючых беларусаў, здаецца, ужо не засталося асобаў, якія б ня ўбачылі і не зразумелі, што выбарчы праект 2020 года з Бабарыкам-Цапкалам і Ціханоўскімі – гэта шматхадовы эфэсбоўскі план Крамля, аформлены праз Газпрам і яго арганізацыі ў Беларусі. Сутнасьць праекту – стварэньне ўмоваў для фармальна дэмакратычнай замены нелегітымнага Лукашэнкі на іншага, дэмакратычна абранага стаўленьніка Крамля. Для Масквы гэта было важна, каб зрабіць анэксію Беларусі з апорай на легітымную прамаскоўскую ўладу і на легітымнага прэзыдэнта. Лукашэнка тым часам псаваў чысьціню афёры і ня ўпісваўся ў міжнароднае права. 

Але ня ўсё пайшло для Масквы гладка. Сотні тысячаў беларусаў выйшлі на пратэсты пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Рух набыў нацыянальна-палітычную афарбоўку.

Асьцерагаючыся народнай актыўнасьці і рэвалюцыйнага прыкладу для Расеі, Крэмль падтрымаў Лукашэнку, махнуў рукой на сваіх «сядзельцаў» (якіх Лукашэнка засадзіў надоўга).

Урывак заявы Зянона Пазьняка ад 04/07/22

Зянон Пазьняк | Падпісацца