Get Mystery Box with random crypto!

Ідуць жаўнеры Беларусы Праз вёскі, сёлы, гарады, Пераламаць ус | ✙ZOŁAK✙

Ідуць жаўнеры Беларусы
Праз вёскі, сёлы, гарады,
Пераламаць усе прымусы,
Што ім нясьлі вякі, гады.

Няхай больш ворагі ня сьмеюць
Сваю нам волю накідаць -
Сьцягі Пагоні ўжо ясьнеюць,
Іх рукі моцныя дзяржаць!

Сьцяг бел-чырвона-белы вольны
У сэрцы кожнага із іх -
Жаўнер Краёвай Абароны
На варце стаў правоў сваіх!