Get Mystery Box with random crypto!

Дзесяць запаветаў юнака i юначкі Часопіс Жыве Беларусь! (Мен | ✙ZOŁAK✙

Дзесяць запаветаў юнака i юначкі


Часопіс Жыве Беларусь! (Менск). 1943. Ліпень. № 1


1. Любі свой народ і родны край над усё на сьвеце i цэлае жыцьцё свае ахвяруй на службу для ягонага шчасьця i дабрабыту.

2. Вывучай слаўную мінуўшчыну свайго народу, пазнавай прыгаство i багацьце свае Бацькаўшчыны.

3. Шануй сваю родную мову, родныя песьні i казкі i дбай аб разьвіцьці i пашырэньні беларускае культуры.

4. Дбай аб здароўі і чысьціні свайго цела і сьцеражыся п'янства, курэньня i разбэшчанасьці, бо Ты павінен захаваць Тваю ciлy для Твайго народу.

5. Шануй i любі працу, бо толькі праца людзкога духу і рук стварае ўсё вялікае, добрае i прыгожае.

6. Будзь мужным i гордым змагаром за свае ідэалы, ламай усе перашкоды i не аддавайся ў няволю слабасьці духу.

7. Трымай высака свой гонар i цурайся yсix, хто пэцкае сябе хлусьнёй, брыдкой лаянкай i не трымае слова.

8. Слухай заўсёды cвaix кіраўнікоў, шануй старэйшых i старанна выконвай нават найдрабнейшы абавязак, бо вялікія справы паўстаюць із драбніцаў.

9. Юнак! Памятай, што Ты будучы грамадзянін, вучыся сумленна жыць, шчыра працаваць і мужна змагацца.
Юначка! Памятай, што Ты будучая жонка i маці, вучыся быць вернай, гаспадарнай i працавітай.

10. Памятай, што шчасьце, гонар i слава Бацькаўшчыны вышэй i даражэй за дабрабыт i жыцьцё адзінкі, i хто пaмipae за Бацькаўшчыну, той вечна жывець у народзе!

Br. Ihn.