Get Mystery Box with random crypto!

Павел Церашковіч: неабходна стварыць нацыянальны ўніверсітэт | Реформируем систему образования вместе!

Павел Церашковіч: неабходна стварыць нацыянальны ўніверсітэт

Павел Церашковіч, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта: “Нацыянальны ўніверсітэт кансалідуе акадэмічную і інтэлектуальную супольнасць і стане адным з драйвераў развіцця сістэмы адукацыі і грамадства ў цэлым”.

Беларусь – адзіная краіна на ўсходзе Еўропы, дзе нацыянальная мова і культура знаходзяцца ў дыскрымінаваным становішчы.

Толькі ў трох краінах Еўропы – Мальце, Ірландыі і Беларусі няма вышэйшай адукацыі на нацыянальных мовах.
Дыскрымінацыя беларускай мовы і культуры – выклік і пагроза існавання для суверэннай беларускай дзяржавы.
Дыктатура ў Беларусі з’яўляецца паслядоўна антынацыянальнай.

Перадумовы:
-беларусізацыя грамадзянскай прасторы пасля 2020
-кансалідацыя беларускай дыяспары 2020-2022
-грамадскі запыт на беларускую ідэнтычнасць

Падпісвайцеся на наш канал: анонсы мерапрыемстваў, конкурсы, аналіз і падзеі ў сферы адукацыі.