Get Mystery Box with random crypto!

Беларусы не супраць абортаў, але па іншых пытаннях 'не ўсё так | Цэнтр новых ідэй

Беларусы не супраць абортаў, але па іншых пытаннях "не ўсё так адназначна"

У межах апошняй хвалі апытання Chatham House беларусаў запыталі пра стаўленне да абортаў, роўнасць паміж мужчынамі ды жанчынамі, пра дыскрымінацыю паводле сексуальнай арыентацыі.

Вось некаторыя вынікі:

63% беларусаў лічаць, што аборты маюць быць легальнымі. Так лічаць 80% прыхільнікаў саюза Беларусі з ЕС і толькі 53% прыхільнікаў саюза з РФ.

Амаль 70% жанчын бачаць праблему хатняга гвалту актуальнай, пры гэтым колькасць мужчын з такім жа меркаваннем складае толькі 41%.

60% апытаных гараджан лічаць актуальнай праблему размеркавання хатніх абавязкаў, а менавіта тое, што жанчыны выконваюць большасць хатняй працы.

Палова апытаных НЕ разгядае дыскрымінацыю жанчын на рынку працы як актуальную праблему. Больш за ўсё так лічаць прыхільнікі рэжыму (71%).

38% жанчын лічаць праблематычным нізкае прадстаўніцтва жанчын ва ўрадзе. Колькасць мужчын з такім жа меркаваннем не дасягае адной пятай.

Толькі 25% беларусаў бачаць дыскрымінацыю паводле сексуальнай арыентацыі актуальнай праблемай. Так лічыць большасць прыхільнікаў саюза з ЕС (52%).

Чытайце падрабязней у артыкуле Лесі Руднік
https://belaruspolls.org/abortion-gender-equality