Get Mystery Box with random crypto!

Беларусы не падтрымліваюць вайну і меньш станоўча ставяцца да | Цэнтр новых ідэй

Беларусы не падтрымліваюць вайну і меньш станоўча ставяцца да АДКБ

Сёння адбылася прэзентацыя новай хвалі даследавання Chatham House. З 6 па 17 чэрвеня апыталі 804 жыхароў беларускіх гарадоў. Азнаёміцца з даследаваннем можна тут.

Вось асноўныя вынікі:

Беларусы па-ранейшаму не падтрымліваюць дзеянні расійскіх войскаў

Як і да вайны, да размяшчэння расійскай вайсковай базы беларусы ставяцца хутчэй адмоўна. Яшчэ большы негатыў выклікае перспектыва размяшчэння ядзернай зброі.

Вайна прывяла да змяншэння колькасці прыхільнікаў знаходжання Беларусі ў АДКБ. Іх колькасць найменшая за ўвесь час назіранняў Chatham House.

Прыхільнікаў саюза адначасова з РФ і ЕС змяншаецца, пры гэтым тых, хто падтрымлівае саюз з ЕС, становіцца ўсё больш.

Беларусы хацелі б бачыць саюз з Расіяй як эканамічны, а не як ваенна-палітычны.

Падрабязнасці тут