Get Mystery Box with random crypto!

Вынікі дзевятай хвалі даследавання Chatham House Сёння адбыла | Цэнтр новых ідэй

Вынікі дзевятай хвалі даследавання Chatham House

Сёння адбылася прэзентацыя новай хвалі даследавання Chatham House. З 8 па 18 красавіка былі апытаны 823 чалавека. Выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва Беларусі і скарэктавана па полу, узросту, памеру населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі.

Некаторыя высновы з даследавання:

40% не падтрымліваюць ваенныя дзеянні Расіі ва Украіне, 32% — у той ці іншай меры падтрымліваюць.

Толькі 6% лічаць, што Беларусь павінна ўдзельнічаць у вайне на баку Расіі.

53% чакаюць негатыўных наступстваў ад вайны для Беларусі

62% лічаць, што звычайныя беларусы не вінаватыя ў тым, што з тэрыторыі Беларусі здзяйсняюцца ваенныя дзеянні супраць Украіны.

41% станоўча б ставіліся, калі б вайскоўцы ў Беларусі адмовіліся ваяваць супраць Украіны, 28% — вагаюцца ў меркаванні.

Падрабязней азнаёміцца з вынікамі даследавання.