Get Mystery Box with random crypto!

Крызіс, калапс ды стагнацыя: што адбываецца з Беларуссю як сіс | Цэнтр новых ідэй

Крызіс, калапс ды стагнацыя: што адбываецца з Беларуссю як сістэмай

Сёння адбылася прэзентацыя Індэкса рэзіліентнасці. Даследчыкі ЦНІ Леся Руднік і Генадзь Коршунаў распавялі, y якім стане знаходзяцца палітычная, эканамічная, сацыяльная і інфармацыйная сферы у Беларусі па ацэнкам 39 экспертаў. Вынікі прадстаўляюць сітуацыю да вайны ва Ўкраіне.

Як чытаць Індэкс?

Індэкс прадстаўлены шкалой з ацэнкамі экспертаў ад -5 да +5 (дзе +5 гэта развіццё і адаптыўнасць, -5 крызіс і калапс)

У якім стане ўся краіна?

Агульны Індэкс рэзіліентнасці для краіны -1,88. Гэта сведчыць, што Беларусь знаходзіцца ў крызісе.

Сферы на мяжы калапсу:

умовы для працы медыя (-4,67)
унутраная палітыка (-4,55)

Сферы ў крызісе:

медыйная разнастайнасць у краіне (-3,47)
сістэма аховы правапарадку (-3,35)
знешняя палітыка дзяржавы (-3,27)
адносіны грамадства і дзяржавы (-3,25)

Пазітыўныя ацэнкі:

дыяспара (+2,08)
інфраструктурныя ўмовы ў інфармацыйнай сферы (0,98)
сацыяльная інфраструктура ў сферы палітыкі (0,36)

Азнаёміцца з Індэксам рэзіліентнасці па спысылцы
Чытайце артыкул Лесі Руднік пра Індэкс на Zerkalo.io