Get Mystery Box with random crypto!

Беларускаму спорту канец? Разбіраем чатыры вершнікі апакаліпсі | Цэнтр новых ідэй

Беларускаму спорту канец? Разбіраем чатыры вершнікі апакаліпсісу — адсутнасць рэформаў, 2020-ты, эканамічны крызіс ды вайну

Новы выпуск падкаста “Глыбінны народ” прысвечаны спорту ў Беларусі

Як вядома, развіццё спорта ў краіне неадрыўна звязана не толькі з эканамічнай сітуацыяй, але і існымі грамадска-палітычнымі рэаліямі. А яны ў Беларусі нагадваюць шторм, які няспынна павялічваецца не толькі апошнія гады, але нават і месяцы. Эканамічны крызіс, кавід, бурлівы 2020-ы і яго наступствы, а цяпер яшчэ і вайна ва Ўкраіне ў якой Беларусь стала суагрэсарам.

У якім стане знаходзіцца спорт у сталіцы ды рэгіёнах пасля ўсяго гэтага? Ці трэніравацца спартоўцам ва ўмовах, калі яны могуць не пабачыць міжнародных спаборніцтваў і як палепшыць існую сітуацыю? Усё гэта і нават больш абмяркуем з Максімам Беразінскім – кіраўніком спартовага праекта Трыбуна у Беларусі ды Ўкраіне.

Слухайце новы выпуск:
Apple Podcasts: https://apple.co/3tadsUc
Google: https://bit.ly/googlehlybnarod
Soundcloud: https://bit.ly/hl-ns03e02
Spotify: http://bit.ly/hlybnarod
RSS: https://newbelarus.vision/feed/podcast/hlybinny-narod 
Yandex: https://music.yandex.ru/album/14629533
Запампаваць: https://bit.ly/hlns03e02