Get Mystery Box with random crypto!

Беларусы супраць вайны Расія распачала ўзброеную аперацыю су | Цэнтр новых ідэй

Беларусы супраць вайны

Расія распачала ўзброеную аперацыю супраць Украіны. У гэты канфлікт Лукашэнка ўцягвае і Беларусь. Але беларусы супраць вайны і лічаць, што ўдзел у ёй будзе катастрофай для нашай краіны.

Калі дзеючы рэжым не асудзіць дзеянні РФ, не запатрабуе неадкладнага вываду расейскіх войскаў і ўзбраенняў са сваёй тэрыторыі, то ён падзеліць з Расіяй юрыдычную і маральную адказнасць за агрэсію супраць Украіны. Наша краіна будзе ўспрымацца бокам, які развязаў вайну, якой не можа быць апраўдання.

Таксама пасіўны ці актыўны саўдзел у вайне стварае пагрозу баявых дзеянняў на беларускай тэрыторыі, прывядзе да разрыву ўсіх сувязяў з міжнароднай супольнасцю. Вайна пакрые нашу краіну ганьбай агрэсара на доўгія гады.

Таму вельмі важна, каб усе беларусы публічна казалі пра сваю пазіцыю: Беларусь супраць вайны.