Get Mystery Box with random crypto!

​​Ці засталіся апалітычныя беларусы ў 2022?  Якая частка грам | Цэнтр новых ідэй

​​Ці засталіся апалітычныя беларусы ў 2022? 

Якая частка грамадства застаецца дэпалітызаванай, колькі апалітычных беларусаў было да 2020-га і колькі – пасля. Як на іх адбіліся два апошнія гады, да каго яны бліжэйшыя ў каштоўнасным плане, а чым адрозніваюцца ад прыхільнікаў пераменаў і дзейснай улады? І ці магчыма ўвогуле перацягнуць іх на свой бок?

У першы дзень анлайн-канферэнцыі Reshape 2022, 14 лютага, эксперты абмяркуюць сённяшнія настроі ў беларускім грамадстве і частку людзей, якія не вызначыліся ў сваіх палітычных сімпатыях.

Сярод спікераў:
Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік Радыё Свабода 
Пётр Рудкоўскі, палітолаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў
Аксана Шэлест, сацыёлаг
Генадзь Коршунаў, старшы даследчык ЦНІ
Мадэраваць дыскусію будзе даследчыца ЦНІ Леся Руднік.

Рэгіструйцеся на Reshape 2022 і далучайцеся да дыскусіі экспертаў 14 лютага ў 19.00 па Мінску. Рэгістрацыя.

Далучайцеся да канала Reshape 2022, каб нічога не прапусціць!