Get Mystery Box with random crypto!

11 красавіка не толькі жахлівая дата тэракту ў мінскім метро ў | Народны дэпутат

11 красавіка не толькі жахлівая дата тэракту ў мінскім метро ў 2011 годзе.

27 год таму, 11 красавіка 1995 года, пасля выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Вярхоўным Савеце аб правядзенні рэферэндума, дзевятнаццацю народнымі дэпутат у будынку Вярхоўнага Савета была абвешчана галадоўка супраць гэтага рэферэндума і пытанняў аб скасаванні бел-чырвона-белага сцяга і гербу Пагоня як дзяржаўных сімвалаў, скасаванні беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта на роспуск Парламента. Прычым вынясенне пытання аб статусе мовы супярэчыла артыкулу 3 Закона аб рэферэндуме Рэспублікі Беларусь, і не магло нават ставіцца прэзідэнтам, таму прапанова і пытанне лічуцца антыканстытуцыйнымі.

У апошні дзень дэмакратычнага парламентарызма Беларусі пачаўся антыканстытуцыйны пераварот.
Ўжо ў ноч з 11 на 12 красавіка 1995 г. ў беларускім парламенце гэтыя дэпутаты былі збіты людзьмі ў чорных масках і прадстаўнікамі сілавых устаноў. Потым дэпутатаў абвінавацілі ў тым, што яны не падпарадкоўваліся законным дзеянням праваахоўнікаў і мелі пры сабе нажы і лёзы.
12 красавіка Генеральны пракурор Шаладонаў распачаў крымінальную справу, старшыня Вярхоўнага Савета Грыб назваў гэтае здарэнне дзяржаўным злачынствам.
Але ж у выніку гэтага жорсткага і антызаконнага ціску 13 красавіка Вярхоўны Савет, з парушэннем заканадаўства, быў вымушаны выдаць Пастанову аб правядзенні рэферэндума.

Непасрэдна перад рэферэндумам па тэлебачанню паказалі прапагандысцкую стужку рэжысёра Юрыя Азаронка «Дзеці хлусні». У фільме Беларускі народны фронт, 19 прадстаўнікоў якога аб'яўлялі галадоўку, асацыяваўся з калабарантамі падчас акупацыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі, тое ж самае была прыпісана бел-чырвона-беламу сцягу.
14 траўня 1995 года ў Беларусі адбыўся антыканстытуцыйны рэферэндум.

Найлепш за ўсё вынікі рэферэндуму апісваў былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык, які адзначыў, што рэферэндум "зліквідаваў статус нацыянальных сімвалаў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзверы да неабмежаванай улады".

Ваш народны дэпутат