Get Mystery Box with random crypto!

Напрыканцы 90-гадоў Беларускі рэспубліканскі фонд падтрымкі дэ | Народны дэпутат

Напрыканцы 90-гадоў Беларускі рэспубліканскі фонд падтрымкі дэмакратычных рэформ імя Льва Сапегі і нямецкі фонд імя Фрыдрыха Эберта апублікавалі метадычны дапаможнік для дэпутатаў мясцовых саветаў і праэкт Закона "А выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь".
У гэтым праекце была зафіксавана і мажарытарна-прапарцыйная сістэма, і магчымасць утварэння блокаў палітычных партый, і выбарчыя фонды палітычных партый для фінансавання агітацыі і іншыя дэмакратычныя нормы.
Не думаю, што хто-небудзь з цяперашніх мясцовых дэпутатаў, да і парламентскіх, ведае пра гэты дапаможнік, акрамя, можа Сяргея Смольскага, найстарэйшага Мінскага дэпутата, якім ён з'яўляецца з 90-года і які ўчора сказаў, што "в 1990 году горсовет решал практически все вопросы, поскольку обладал широкими полномочиями. Каждый начальник управления Мингорисполкома проходил через сито Мингорсовета – за его утверждение голосовали депутаты."

І сапраўды, як вышэйшыя дэпутаты у свой час галасавалі за кандыдатуру Ганчара і Захаранкі, так і ніжэйшыя самі абіралі кіраўнікоў раённай/абласной вертыкалі. І паспрабуй, не адкажы на пытанне дэпутата, паспрабуй прыкрыцца імем бацькі-чыноўніка – голас дэпутата не атрымаеш, а могуць увогуле выгнаць кандыдата з камісіі – і такое было.

Але ж гэта ў мінулым, зараз мясцовыя дэпутаты не маюць ні прававых, ні фінансавых, ні адміністрацыйных рычагоў, каб адстойваць сваё меркаванне, не кажучы ужо аб меркаваннях выбаршчыкаў і насельніцтва мясцовасці. Хто ведае хоць аднаго дэпутата? Ніхто. Чым дапамог дэпутат у развіцці сяла, оаена, горада? Нічым. Прыкладаў амаль няма.
Што казаць, калі кіраўнікі мясцовых саветаў нават вымушаны прасіць салярку ў калхозах і сяброў, каб амаль кожны дзень ездзіць на нарады ў раён ці вобласьць і сядзець на па некалькі часоў. А нарады гэтыя дурныя, там і мацюкаюцца, і пытанні толькі пра пасяўную, пра пагрозы крымінальнымі справамі, пра неабходнасць "парадачка" на вуліцах і г.д.
Да і ў аўтарытарнай сістэме класічных дэпутатаў не існуе, бо гэта размывае тою самую Вертыкаль – стоўп цяперашняй сістэмы кіравання.

Але ж усё мяняецца. Дэпутаты і члены Парламента, мясцовая дэпутаты, чыноўнікі з паўднёвых краёў Беларусі ўсё меньш кажуць аб тым, што нам патрэбен саюз з Расіяй, што Пуцін наш сябра. Бо ў ва ўсіх родныя і сябры ва Ўкраіне – у Кіеве, Жытоміру, Чарнігаве, Сарнах і ўсім, у тым ліку дэпутатам, бачна, што на украінскіх родных ляцяць ракеты з беларускай зямлі, што там вайна, а не спецаперацыя і што Пуцін – крывывы імператар, які робіць дэрасеізацыю рэгіянальным і міравым трэндам, забіраючы ў пекла свайго саюзніка.


Ваш народны дэпутат