Get Mystery Box with random crypto!

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей: 'Все эти санкции напра | Народны дэпутат

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей: "Все эти санкции направлены на тотальное разрушение суверенитета и независимости Беларуси, на подрыв государственности Беларуси".

Санкцыі – гэта дрэнна і я заўсёды пісаў аб гэтым. Але ж не санкцыі прычына "тотального разрушения суверенитета и независимости Беларуси".
На мінулым тыдні ў дачыненні да адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, Аляксандра Данілевіча ўзбудзілі дысцыплінарную справу за подпіс пад антываенным зваротам. Вынікам разгляду гэтай справы можа быць пазбаўленне адваката ліцэнзіі.
Вось дзе "тотальное разрушение суверенитета". Беларус у Беларусі не мае права свабодна выказвацца пра неабходнасць МІРА на Ўкраіне, дзе ідзе вайна з Расіяй. Пра мір нельга ў Беларусі казаць, і пра вайну.

"А за Россию стоять горой буду, как и за Беларусь". Гэта адна з цытат з сацсеткі аднаго з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, генерала.
Доўгія годы абмена вопытам, камандзіроўкі, сумесныя вучэнні, канферэнцыі беларускіх вайскоўцаў амаль толькі з Расіяй прывялі да таго, што Расія і яе кіраўніцтва стала безапеляцыйным сябрам, нават болей, старшым братам, якога трэба заўжды слухаць і рабіць толькі так, як робіць ён. Калі прыйдзецца выбіраць, а гэты час настане, можа зусім хутка, я добра разумею, што такія генералы, пранізаныя "русізмам" не выбяруць ні Лукашэнку, ні Беларусь, ні беларусаў.
Вось дзе "тотальное разрушение суверенитета". Насуперак эканамічнай палітыкі шматвектарнасці, якую заўсёды спрабавалі будаваць беларускія ўлады, ваенная палітыка заўсёды была накіравана на ўсход.

"Войска ДНР освободили в общей сложности 89 населенных пунктов в республике, заявил Пушилин".

Паведамленнямі такога кшталту забіта стужка навін БелТА, буйнейшага дзяржаўнага інфармагенцтва Беларусі. Беларусь афіцыйна ЛДНР не прызнала, афіцыйна не прызнала, што з'яўляецца бокам вайны, але ж піша навіны, выступаючы толькі на старане сепаратыстаў і Расіі. Сепаратысты вызвалілі ад украінцаў украінскія населеныя пункты. Вось дзе "тотальное разрушение суверенитета". Беларускія дзяржаўныя медыя – гэта частка медыя Расіі, бо транслююць на Беларусь вось толькі такія расійскія і сепаратыстскія пункты гледжання, без альтэрнатывы.
Ёсць у інфармагенцтве аб'ектыўныя журналісты і рэдактары, памагу ім.
У пачатку сакавіка ў РНПЦ нейрахірургіі ў Мінску прывезлі дзяўчынку-украінку 2016 года, дзіцё зусім, з куляй у галаве. Сапраўднай. Спадзяюся, яна зараз жывая, як і яе бабуля. А вось яе маці, бацька і старшы брат загінулі на месцы, на Украіне, бо іх аўтамабіль, дзе была ўся сям'я, расстралялі расійскія ваенныя, якія потым на верталёце Расіі прывязалі яе ў Мазыр, а потым з Мазыра ў Мінск. Вось пра гэта трэба пісаць, пра жудасную вайну, а не пра тое, што сепаратысты вызвалілі населены пункт.
Вызвалілі там, прыйдуць і сюды вызваляць "рускія" Крычаў, Слуцак і Слонім. Беларуская ўлада, выбраўшы бок Расі ў гэтай вайне, ступіла нагой у пастку, якая ад беларускага суверэнітэта і незалежнасці можа аставіць толькі словы і багровыя рэкі.

Ваш народны дэпутат