Get Mystery Box with random crypto!

Пакуль Уладзімір Макей знаходзіцца ў Таджыкістане, яго паднача | Народны дэпутат

Пакуль Уладзімір Макей знаходзіцца ў Таджыкістане, яго падначаленыя думаюць не толькі аб наладжванні дыпламатычных сувязяў, але ж і аб тым, каму можна прадаць беларускія трактары, малочныя прадукты, тканіну і іншыя тавары.

Справа ў тым, што існуе цікавая пастанова Савета Міністраў ад 15.02.2021 №89 "О показателях по экспорту товаров"
паводле якого кіраўнікі замежных устаноў надзяляюцца абавязкамі "обеспечить увеличение объёмов экспорта товаров в процентах к аналогичному периоду 2020 года не ниже показателей, определённых согласно приложению".

У дадатку паказана, што тэмп росту экспарта тавараў (без уліку нафты, нафтапрадуктаў, лакаў і фарбы, калійных угнаенняў і інш.) па краінам павінен дасягнуць у студзені-снежні 2021 года (у пастанове – паквартальна):
з Аўстрыяй –105,9%,
Аргентынай – 107%
Бельгіяй – 103%
Вялікабрытаніяй – 103%
Венгрыяй – 109%
Венесуэлай – 101%
Германіяй – 103%
ЗША – 101%
Ізраілем – 102%
Індыяй – 104%
Іранам – 100%
Казахстанам – 105,9%
Кеніяй – 107%
Кітаем – 107%
Кубай – 100%
Латвіяй – 104,5%
Літвой – 100%
Нігерыяй – 145%
Польшай – 102%
Россіяй – 104%
Таджыкістан – 105,4%
Францыяй – 102,5%
Фінляндыяй – 105,9%
Украінай – 101%
Чэхіяй – 105,9%
Эстоніяй – 105,9%
Японіяй – 104% і інш.
Няма ў спісе краін з паніжэннем экспарту, усюды павінен быць рух уверх, таму дыпламатам давядзецца папрацаваць маркетолагамі, асабліва Вячаславу Брылю, паслу ў Нігерыі, дзе план росту складае 145%.

Кантроль за выкананнем паказчыкаў
ускладзены на МЗС, які павінен паквартальна падрыхтоўваць праэкт даклада Ўрада для кіраўніка краіны.
Ператварэнне амбасадаў у гандлёвыя прадстаўніцтвы і давядзенне ім плана па экспарту добра характарызуе стан экспартных магчымасцей краіны.

Ваш народны дэпутат