Get Mystery Box with random crypto!

Аб гістарычнай памяці паразважалі разам навучэнцы і педагогі г | Настаўніцкая

Аб гістарычнай памяці паразважалі разам навучэнцы і педагогі гімназіі № 1 Віцебска імя Ж.І.Алфёрава

Сярод іх ганаровых гасцей ў Дзень ведаў былі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін горада Віцебска і лаўрэат звання "Чалавек года Віцебшчыны" Валянціна Шырокава.

Гістарычная памяць – вельмі важнае і ёмістае паняцце. Для навучэнскага і педагагічнага калектыву гімназіі, як прагучала падчас святочных урачыстасцей, яно ў тым ліку знітоўвае імёны Жарэса Алфёрава, выпускніка гімназіі воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Яфіменкі і Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, чыё імя носіць піянерская дружына.

— А таксама гэта дзейсная магчымасць для кожнага з нас упісаць сваё імя ў гісторыю роднага краю ўласнай працай, поспехамі і дасягненнямі, дапоўніў кіраўнік Віцебшчыны.

Таксама Аляксандр Субоцін уручыў дырэктару гімназіі Ларысе Ляўковіч сертыфікат на 10 тысяч рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.