Get Mystery Box with random crypto!

Фотафакт. Урачыстая лінейка 1 верасня ў сярэдняй школе № 5 Сма | Настаўніцкая

Фотафакт. Урачыстая лінейка 1 верасня ў сярэдняй школе № 5 Смалявіч

Павіншаваць вучняў, педагогаў і бацькоў прыехаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, начальнік упраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. Падарункам навасёлам ад кіраўніцтва цэнтральнага рэгіёна стаў сертыфікат на 10 000 рублёў.

Здабываць новыя веды 1015 школьнікаў будуць у 42 вучэбных кабінетах, 2 камп'ютарных класах і 8 лінгафонных кабінетах, майстэрнях і кабінетах тэхнічнай і абслуговай працы. Акрамя таго, у школе ёсць асобная студыя харэаграфіі і кабінет кітаязнаўства.

Унікальны спартыўны комплекс уключае ў сябе дзве спартыўныя залы, тры трэнажорныя залы, басейн, тэнісны хол. Навучэнцы змогуць актыўна займацца спортам і на вуліцы, дзе размясціўся стадыён з бегавымі дарожкамі, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі.

Адметнасць школы – уласны цэнтр бяспекі МНС, абсталяваны разнастайнымі інтэрактыўнымі панэлямі, вучэбнай пляцоўкай, тэхналогіямі дапоўненай рэальнасці.