Get Mystery Box with random crypto!

Урачыстае адкрыццё залы цяжкай атлетыкі для навучэнцаў адбылос | Настаўніцкая

Урачыстае адкрыццё залы цяжкай атлетыкі для навучэнцаў адбылося ў Чавусах

Ад задумы да рэалізацыі прайшло ўсяго некалькі тыдняў. Дзякуючы ўсебаковай дапамозе, было аператыўна праведзена поўнае пераабсталяванне звычайнага вучэбнага класа ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

— Быў адпаведны запыт ад дзяцей і іх бацькоў. Нашу ініцыятыву падтрымалі мясцовыя выканаўчыя ўлады. Дапамаглі таксама спонсары, задзейнічалі і свае пазабюджэтныя сродкі, паведаміў начальнік аддзела па адукацыі Чавускага райвыканкама Дзяніс Нікіфараў.

У памяшканні правялі рамонтныя работы, замянілі простае падлогавае пакрыццё на больш трывалае спецыялізаванае, устанавілі неабходнае абсталяванне і інвентар.

На заняткі цяжкай атлетыкай ужо запісаліся 24 навучэнцы. Сярод іх ёсць як хлопчыкі, так дзяўчынкі.