Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія школьнікі заваявалі 2-е месца ў міжнародным заліку | Настаўніцкая

Беларускія школьнікі заваявалі 2-е месца ў міжнародным заліку VIII Татарстанскай адкрытай палявой алімпіяды юных геолагаў.

Палявая алімпіяда праводзілася ў вочным фармаце з 11 па 17 ліпеня ў г.Альмецьеўск. Удзельнікамі сталі 36 каманд з Рэспублікі Татарстан, Крыма, Пермскага краю Расіі, Беларусі, Казахстана і Узбекістана.

У склад каманды “Юныя геолагі Рэспублікі Беларусь” увайшлі навучэнцы гімназіі № 5 Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе Паліна Вільчак, Ганна Вайцяховіч, Данііл Гінько, Багдан Канстанцінаў, Міхаіл Гаспадарык, Арсеній Лазарэвіч, Марыя Загарэўская і Соф'я Тазіева, якая стала чацвёртай у асабістым заліку сярод 288 удзельнікаў алімпіяды.

Гімназісты заваявалі прызавыя месцы ў геалагічных конкурсах па апісанні геалагічнага помніка прыроды, магнітаметрыі, па праходжанні геалагічнага маршруту, мінералогіі і іншых.

Кіраўнікі каманды — дырэктар гімназіі № 5 Мінска Жанна Гвозд і дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Дзмітрый Курловіч.