Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія навучэнцы заваявалі залаты і бронзавы медалі на XVI | Настаўніцкая

Беларускія навучэнцы заваявалі залаты і бронзавы медалі на XVIII Міжнароднай геаграфічнай алімпіядзе іGeo-2022

Алімпіяда прайшла з 13 па 18 ліпеня з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій. Краінай-арганізатарам спаборніцтваў сёлета выступіла Францыя.

Выпускнік гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Карскага Мікіта Віхараў удастоены залатога медаля, навучэнец гімназіі № 1 Слуцка Раман Пенязь — бронзавага.

Кіраўнікамі школьнікаў выступілі дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Дзмітрый Курловіч, намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце Уладзімір Махнач і загадчык кафедры эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі гэтага факультэта Андрэй Безручонак.