Get Mystery Box with random crypto!

Каманда беларускіх школьнікаў заваявала пяць медалёў на 63-й М | Настаўніцкая

Каманда беларускіх школьнікаў заваявала пяць медалёў на 63-й Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе

Сёлета алімпіяда праходзіла ў Осла, у ёй прымалі ўдзел каманды са 104 краін свету.

Уладальнікамі сярэбраных медалёў сталі навучэнец Ліцэя БДУ Мацвей Зорка і выпускнік таго ж ліцэя Арцём Мялік. Бронзавых медалёў удастоены выпускнік Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Раман Маркавец, навучэнец гімназіі № 51 Гомеля Павел Цітоў і навучэнец Ліцэя БДУ Мікіта Шутро. Пахвальным водзывам адзначаны навучэнец гімназіі № 41 Мінска імя В.Х.Сярэбранага Мацвей Вылягжанін.

Кіраўнікі каманды — выкладчык Ліцэя БДУ Міхаіл Карпук і студэнтка 3 курса БДУ Паліна Чэрнікава.