Get Mystery Box with random crypto!

Кіраўнік ведамства засяродзіў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на | Настаўніцкая

Кіраўнік ведамства засяродзіў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на неабходнасці актывізаваць маркетынгавую дзейнасць па прасоўванні айчыннай вышэйшай адукацыі і адукацыйных праграм, у тым ліку максімальна шырока задзейнічаць рэкламу праз інтэрнэт-рэсурсы і сацыяльныя сеткі.

Міністр акрэсліў прыярытэтныя задачы, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння, і зрабіў акцэнт на сістэмным падыходзе:

— Такія меры працуюць эфектыўна і прыносяць доўгатэрміновы вынік, калі рэалізуюцца ў комплексе. Кропкавая работа, наадварот, мае вельмі кароткачасовы эфект.

Вопытам арганізацыі экспарту адукацыйных паслуг у сваіх установах і прапановамі па ўдасканальванні работы ў адзначаным напрамку падзяліліся рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Кароль, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Унсовіч, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Віталь Веліканаў і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Валянціна Багатырова.