Get Mystery Box with random crypto!

Адразу тры 100-бальныя вынікі на ЦТ атрымала выпускніца сярэдн | Настаўніцкая

Адразу тры 100-бальныя вынікі на ЦТ атрымала выпускніца сярэдняй школы № 8 Ліды Анастасія Більдзь

Вынік ЦТ па фізіцы стаў вядомы 11 ліпеня і з’явіўся сапраўдным падарункам для дзяўчыны, бо гэта яе дзень нараджэння.

Анастасія Більдзь на цэнтралізаваным тэсціраванні здавала беларускую мову, матэматыку і фізіку. У выніку ўсе прадметы прынеслі ёй найвышэйшы бал. Яе сярэдні бал атэстата — 10.
Выпускніца прызналася, што ёй па душы матэматыка. Гэта і вызначыла выбар будучай прафесіі. Дзяўчына збіраецца паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на спецыяльнасць “Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання”.

У 2020/2021 навучальным годзе яна заваявала дыплом III ступені на заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.

На здымку: Анастасія Більдзь з класным кіраўніком настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Н.К.Яцкевіч.