Get Mystery Box with random crypto!

Новыя археалагічныя адкрыцці зрабілі на Лепельшчыне вучоныя ра | Настаўніцкая

Новыя археалагічныя адкрыцці зрабілі на Лепельшчыне вучоныя разам з мясцовымі школьнікамі

Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Максіма Чарняўскага працавала 9 дзён каля вёскі Верабкі ва ўрочышчы Дубавец на старажытным паселішчы эпохі мезаліту, неаліту і бронзы “Бярэшча-1” .

Археалагічныя работы вяліся разам з удзельнікамі лагера краязнаўчага профілю Слабадскога ясляў-сада – сярэдняй школы. Як расказаў настаўнік гісторыі школы Валерый Тухта, сярод адметных знаходак можна вылучыць каменную двухпляцовачную шліфавальную пліту для вырабу крамянёвых сякер, касцяны наканечнік дроціка, а таксама шэраг унікальных фрагментаў глінянага посуду сярэдняга неаліту і бронзавага веку ўсвяцкай культуры і культуры шаропадобных амфар.

Сапраўднай сенсацыяй у навуковых колах стала знаходка фрагмента глінянага ляпнога гаршка з адмысловым малюнкам, на якім, па асноўнай гіпотэзе археолагаў, размешчана выява рыбы.