Get Mystery Box with random crypto!

Гарадскі праект 'Планета 'Лета' рэалізуецца ў перыяд летніх ка | Настаўніцкая

Гарадскі праект "Планета "Лета" рэалізуецца ў перыяд летніх канікул у Бабруйску

На базе кожнай установы дадатковай адукацыі былі арганізаваны пляцоўкі, дзе праходзяць займальныя гульнявыя праграмы, святы, конкурсы, спаборніцтвы, віктарыны.

Іх наведваюць выхаванцы прышкольных аздараўленчых летнікаў і проста юныя бабруйчане, якія хочуць цікава правесці летнія дні. Усяго горад падзелены на 7 пляцовак па трох напрамках: культурна-адпачынкавы, спартыўна-масавы, выхаваўча-патрыятычны. Школьнікі далучаюцца тут да свету творчасці, спорту і сяброўства.

Усюды на пляцоўках асаблівая ўвага ўдзяляецца грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Упор зроблены таксама на фарміраванне ў дзяцей асноў бяспечнай жыццядзейнасці.