Get Mystery Box with random crypto!

Нашая Хваля

Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля Н
Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля
Адрас канала: @nashaja_hvala
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 587
Апісанне з канала

Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-07-21 11:18:47
З прастораў інтэрнэту: сцвярджаюць, што такое бывае на вуліцах Менску сёння.
76 views08:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 10:31:25
Вітаем, дарагія!

Сёння захаваецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе магчымыя кароткачасовыя дажджы і месцамі навальніцы.

Тэмпература паветра + 22 + 28, па захадзе да + 30 градусаў.

У Менску пераменная воблачнасць, без дажджу, тэмпература + 20 + 22 цяпла.
100 views07:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 19:39:51
Беларусы Масквы даслалі лісты палітвязням і зрабілі ролік да гадавіны затрымання вясноўцаў

«Беларусы Масквы на гэтым тыдні адправілі лісты палітвязням, якіх улады баяцца больш за ўсіх, аб чым сведчаць выракі некаторым з іх, Кацярыне — 8 гадоў, Дануце — 6,5 гадоў заключэння.

А таксама гэты ролік — да гадавіны затрымання «вясноўцаў».

Палітвязні — нашы героі: Кацярына Андрэева, Данута Перэдня, Зміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі, Уладзь Лабковіч, Валянцін Стэфановіч»
, — кажуць яны.

Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст bit.ly/3sSr3iL
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
136 viewsedited  16:39
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 17:58:01 Песні пратэсту: два гады таму ўсё толькі пачыналася. Але так і не закончылася. Хоць «пераможцы» намагаюцца пераканаць сябе, што «перамаглі».
«Жыве» — ад TOR BAND.



151 viewsedited  14:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 16:33:05
Беларусы ў Быдгошчы б'юць трывогу: Мікалай Аўтуховіч ужо 10 дзён трымае сухую галадоўку ў турме.
Палітвязень пратэстуе супраць ціску і абмежаванняў.
Жыве Беларусь!
155 views13:33
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 15:43:39
161 views12:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 14:33:06
Сярэдзіна лета — купальская пара. Сапраўды беларускае Купалле беларусы ладзяць пераважна ў замежжы.

Такім яно было ў Нідэрландах:

«На Паўночным моры ў Гаазе, дзе прысутнічалі таксама беларусы з Польшы, Беларусі, Бельгіі і Няметчыны.
Не забываць сваіх каранёў, сваёй культуры, сваёй мовы і сваёй ідэнтычнасці - галоўная мэта беларусаў у замежжы».
158 views11:33
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 13:13:23
169 views10:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 12:13:32
«Партызаны» Ваўкавыска нагадваюць:

«Палітвязні побач. Салідарнасць - наша зброя!
Ня будзь абыякавым - напішы ліст, падтрымай!».
172 views09:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 11:08:32
183 views08:08
Адкрыць / каментаваць