Get Mystery Box with random crypto!

Нашая Хваля

Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля Н
Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля
Адрас канала: @nashaja_hvala
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 587
Апісанне з канала

Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 28

2022-05-23 14:33:53
Беларускі Грузіі зладзілі акцыю-перфоманс да дня палітзняволеных на беразе чорнага мора:

«Больш за тысячу бел-чырвона-белых стужак сталі сімвалам скалечаных лёсаў у няволі за сценамі турмаў. Фіналам акцыі стала сінхронная чытка апошняга пісьма да маці сапраўднага патрыёта сваёй радзімы, Вітольда Ашурка».
157 views11:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 13:08:42
Да дня палітвязня еўрапеец склаў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў:

«Гэта мазаіка «Узяцце Бастыліі» Жана-П'ера Ууэля, складзеная з фотаздымкаў 1204 палітвязняў, якія знаходзяцца сёння за кратамі ў Беларусі».

Графіці да Дня палітвязня ў менскі мікрараёне «Чкалаўскі».


Касцюковіцкія «партызаны» на гомельшчыне да Дня палітвязня:

«Патрыёт — гэта той, хто хоча зрабіць сваю краіну лепш, народ багацей, а ўладу больш сумленнай і справядлівай.
Свабоду патрыётам-палітвязням!»


Крыніца: @flagshtok, @chkalov_mikroraion97,
Ernie Barbarash.
174 views10:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 11:42:22
У Беларусі і розных краінах свету прайшлі акцыі салідарнасці з нагоды Дня палітвязня 21 траўня, абвешчанага беларускімі праваабаронцамі.

Да 21 траўня -- Дзень салідарнасці і памяці быў прымеркаваны з нагоды гадавіны смерці Вітольда Ашурка -- беларускага палітычнага актывіста, які загінуў у вязніцы, але ўлады так і не вытлумачылі прычыну ягонай смерці.

«Нашыя сэрцы, нашыя думкі заўсёды з вамі!
Не забывайцеся на тых, хто зараз пакутуе пад следствам або ў турмах»,--заклікаюць Вольныя пенсіянеры.

Памяць Вітольда Ашурка ўшанавалі і на Вольным Захадзе.
176 views08:42
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 18:09:06 На колішняй паўночнай мяжы Вялікага Княства Літоўскага ёсць дзве вёскі, раздзеленыя маленькай рачулкай, – Ржаўкі Літоўскія і Ржаўкі Рускія.

Мяжу ВКЛ мясцовыя жыхары ў сваёй свядомасці трымаюць і дагэтуль, хоць мінула больш за 200 гадоў пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай!

Аж такія цікавосткі ў чарговай паграме «Мова нанова».



101 views15:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 16:37:08
Дзень вышыванкі ў Торуні (Польшча) украінцы і беларусы выйшлі адсвяткаваць, апрануўшыся ў народнае адзенне.
Спявалі і дзяліліся гісторыямі акупацыі Беларусі і Ўкраіны.
119 views13:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 15:08:30
З нагоды Дня палітвязня беларусы Тэль-Авіву зладзілі каля амбасады Беларусі акцыю памяці Вітольда Ашурка і ў падтрымку ўсіх беларускіх палітвязняў.
144 views12:08
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 13:17:31
Яшчэ аднаму журналісту Ігару Лосіку за кратамі споўнілася 30 гадоў:

«Беларусы Быдгоща собрались поздравить национального героя с юбилеем.
Мы помним, мы действуем!
Жыве Беларусь!»
172 views10:17
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 11:29:50
Нашая каляжанка, журналістка Белсату Кацярына Андрэева амаль два гады за кратамі за выкананне прафесійных абавязкаў.

Перад выхадам з няволі журналістцы выставілі новае абвінавачанне, каб і надалей пакінуць у турме.

Каця напісала верш з-за кратаў.
Пачытайце.
І падтрымайце Кацярыну паштоўкамі і лістамі: СІЗА № 3, вул. Кніжная, д. 1а, 246003, г. Гомель.
248 views08:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 10:24:52
Вітаем у новым дні, сябры!

У Беларусі воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж, магчыма навальніца.

Тэмпература максімальная +19 + 21 радус цяпла.

У Менску + 18 + 20 цяпла.
191 views07:24
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 18:00:00 Беларусізацыя 20-х мінулага стагоддзя: як гэта было і чым карысны досвед сёння — старонкі гісторыі.



160 viewsedited  15:00
Адкрыць / каментаваць