Get Mystery Box with random crypto!

Нашая Хваля

Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля Н
Лагатып тэлеграм-канала nashaja_hvala — Нашая Хваля
Адрас канала: @nashaja_hvala
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 587
Апісанне з канала

Вітаем на новым ТГ-канале Белсату! Сябры, гэтае месца – для вас! Для нашых гледачоў і чытачоў. Тут пляцоўка, дзе вы можаце дзяліцца думкамі, крэатывам, акцыямі. Тут будзе ўсё найлепшае, што вы дасылаеце ў наш чат-бот @BelsatBot

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 23

2022-06-01 11:31:36
Добрага дня ад менскіх Бараўлянаў.

Койданаўцы вітаюць хлопцаў з палка Каліноўскага:
«Хлопцы, чакаем вас у Беларусі, жывымі і здаровымі!»

І актывісты Ваўкавыску:
«Мы ганарымся нашымі землякамі і чакаем іх дахаты жывымі ды здаровымі. Прыдзе час і яны стануць героямі Беларусі таксама!»
129 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 10:22:22
Добрага дня, сябры!

Сёння воблачнае, даждлівае надвор'е.
Тэмпература +20 + 26 градусаў цяпла.

У Менску воблачна, дождж.
Тэмпература + 21+ 23 цяпла.
128 viewsedited  07:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 18:33:57 Збіранне рускіх земляў пасля распаду Кіеўскае Русі:
спробы сабраць разам гэтыя землі былі вельмі сур’ёзныя.
Ад Галіцка-Валынскае княства, што зрабілася каралеўствам, да Вялікага Княства Літоўскага, што раскінулася ад мора да мора. Найбольш паспяховаю сталася Масковія, якая разраслася да Расейскае імперыі.

Чаму ўсе спробы сабраць Русь нанова раз-пораз правальваліся?
Пра гэта — ў праграме "Вусы Скарыны".



165 views15:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 16:38:36
Беларусы Торуня выйшлі павіншаваць з Народзінамі нобелеўскую лаўрыятку па літаратуры Светлану Аляксандраўну Алексіевіч.

А таксама — падтрымаць Марыю Успенскую — удаву загінулага ў страляніне з супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцэра, якую сёння пачынаюць судзіць.
157 views13:38
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 15:09:50
Беларусы Масквы не перастаюць падтрымліваць палітвязняў Беларусі і кожны тыдзень віншуюць з народзінамі:

«Палітвязні - нашы героі:
Пархімчык Віктар (перавялі з "хіміі" на калонію),Мацкевіч Уладзімір, Хац'ко Артур, Навасацкая Анастасія, Волкава Людміла, Галубовіч Вольга.
Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайце ПЦ «Вясна», politzek.me і dissidentby.com.
Жыве Беларусь!»
171 views12:09
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 13:20:28
Супольная
акцыя беларусаў і ўкраінцаў адбылася каля консульства Беларусі ў Беластоку.

«Актывісты разам пратэстуюць супраць расейскай агрэсіі ва Украіне і палітычных рэпрэсій у Беларусі».
190 views10:20
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 11:23:27
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей актывісты Чыжоўкі нагадваюць:

«Тыдзень таму беларусаў шакавала навіна, што забойца пяцімесячнага хлопчыка асуджаны ўсяго на тры гады зняволення.
За жаданне ператварыць Беларусь у краіну для жыцця Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў. Яго дзеці ня бачылі бацьку ўжо два гады.
Беларускія дзеці будуць расці ў свабоднай, шчаслівай краіне!
Жыве Беларусь!»

А гэта дзеці Андрэя Шарэнды — сустрэча праз поўгода.
Актывіст з Берасцейшчыны -- палітычны ўцякач і толькі зараз змог забраць сваіх дзяцей.
Сваю маці Паліну Шарэнду- Панасюк дзеці ня бачылі больш за 500 дзён. Яна асуджаная і знаходзіцца ў турме за ўдзел у мірных акцыях пратэсту».
286 views08:23
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 10:10:22
Вітаем, дарагія сябры!

У Беларусі пераменная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Тэмпература +16 + 22 градусы цяпла.

У Менску таксама воблачна, без істотных ападкаў.
Тэмпература + 18+ 20 цяпла.
212 viewsedited  07:10
Адкрыць / каментаваць
2022-05-30 18:31:19
«СЕРГЕЙ ТИХАНОВСКИЙ ГЛАЗАМИ ДРУГИХ ЛЮДЕЙ» альбо «За что дали 18 лет строгого режима?!», — новы фільм «Страны для жизни» з нагоды другой гадавіны зняволення палітыка.



166 views15:31
Адкрыць / каментаваць
2022-05-30 16:48:08
Беларускія актывісты ў Лондане ў падтрымку землякоў:

«Вестминсткерский мост. Акция солидарности с Беларусью, политическими заключёнными, семьями, людьми, которые не сдаются и продолжат бороться».
201 views13:48
Адкрыць / каментаваць