Get Mystery Box with random crypto!

«Сэрца маё распята за ўсе мільярды двухногіх» Гэта кранальны | Нашая Хваля

«Сэрца маё распята за ўсе мільярды двухногіх»

Гэта кранальны радок радок з верша «Быў, ёсць, буду» выбітнага беларускага паэта і пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Яму належаць такія вядомыя творы, як «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда».

Учора быў дзень памяці Караткевіча: 25 ліпеня 1984 літаратар пайшоў з жыцця. Давайце разам узгадаем нашага выбітнага земляка і паслухаем адзін з найбольш кранальных вершаў яго аўтарства!

А які твор Караткевіча вам падабаецца больш за ўсё? Пішыце ў каментарах!