Get Mystery Box with random crypto!

Беларусы, учора мы зрабілі крута! Не спыняемся: усё толькі па | Дыскаграфіі

Беларусы, учора мы зрабілі крута!

Не спыняемся: усё толькі пачынанаецца. Зараз варта не адступаць, а працягваць ціснуць на ўладу зь яшчэ большаю сілаю.

НАГАДАЮ НАШЫЯ ПАТРАБАВАНЬНІ:

1. Свабода ўсім палітвязьням! Статкевіч, Севярынец, Бабарыка, Ціханоўскі, Шэры Кот – і гэтак далей, агулам больш за 80 чалавек (!) мусяць быць вызваленыя.

2. Адстаўка "прэзыдэнта" Лукашэнкі

3. Правядзеньне новых, сумленных выбараў з празрыстым падлікам, допускам усіх кандыдатаў ды незалежных назіральнікаў.

СЁНЬНЯ ПАЧЫНАЕЦЦА АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ЗАБАСТОЎКА!

У тым ліку сёньня а 9:00 раніцою пачынаецца забастоўка на БТ. Супрацоўнікі кампаніі просяць нашае падтрымкі: мы мусім прыехаць на Макаёнка, 9 ды падтрымаць іх!

18:00 – працоўныя пры падтрымцы іншых Беларусаў ідуць займаць плошчу Незалежнасьці (разам з праспэктам). Далей – седная забастоўка, якою мы паказваем, што будзем выходзіць КОЖНЫ ДЗЕНЬ і ДА КАНЦА.

Не спыняемся. Перамога не за гарамі.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!