Get Mystery Box with random crypto!

ШТО ТАКОЕ „КЛЯМКА“? Відэа вулічнага апытаньня Ёсьць нямала бе | Невядомая мова

ШТО ТАКОЕ „КЛЯМКА“? Відэа вулічнага апытаньня

Ёсьць нямала беларускіх словаў, якія ў Беларусі ўжываюць і расейскамоўныя. Напрыклад, клямка. Многія нават ня ведаюць яе расейскай назвы: „Клямка – наша слова!“

Клямка — прылада зачыняць/адчыняць дзьверы ці вароты. Звонку ручка, язычок празь дзьверы падымае зашчапку ўнутры.

Клямка можа абазначаць і дзьвярную зашчапку, што надзяецца на прабой.

Клямка — стары германізм з характэрнаю прыкметаю: мяккім гукам ЛЬ (як і ў словах бляха, лёхі, шляхта, плястар, друшляк, сьлёсар).

Гэты твор кавальскага майстэрства зь цягам часу адыдзе. Але слова застанецца ў пераносным значэньні. Зачыняеш клямку — усё, канец, гамон, капут! Адсюль сакавіты выраз:

І калі ўжо (каму-н., чаму-н.) будзе клямка?

Відэа з вулічным апытаньнем і тлумачэньнем