Get Mystery Box with random crypto!

Чаму ў крызісны час важныя журналісты? MOST сумесна з Фондам | MOST

Чаму ў крызісны час важныя журналісты?

MOST сумесна з Фондам OKNO NA WSCHÓD працягвае шэраг сустрэч у Беластоку, на якіх разам са спікерамі мы абмяркоўваем, як будаваць дэмакратычнае грамадства. На сустрэчы запрашаем гасцей, чый досвед будзе карысным для тых, хто хацеў бы срычыніцца да стварэння супольнасці на дэмакратычных прынцыпах.

На другой сустрэчы выступіць дырэктар «Радыё Рацыя» і галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» Яўген Вапа. Спадар Яўген — старшыня Беларускага саюза ў Польшчы. Скончыў беларускі ліцэй у Гайнаўцы, вывучаў гісторыю ў Варшаўскім універсітэце.

Сустрэча адбудзецца ў чацвер, 1 верасня, у MediaPortBelarus у Беластоку па адрасе: Sienkiewicza 44. Пачатак а 18-й гадзіне. Імпрэза бясплатная, рэгістрацыя ўдзельнікаў — на месцы.

Шэраг сустрэч «Шлях да дэмакратыі» арганізуе MOST сумесна з Фондам OKNO NA WSCHÓD.