Get Mystery Box with random crypto!

У Ломжы затрымалі «кур'ера» нелегалаў: п'янага і з забаронай к | MOST

У Ломжы затрымалі «кур'ера» нелегалаў: п'янага і з забаронай кіраваць аўто.

Супрацоўнікі памежнай службы спынілі ў Ломжы машыну для агляду. За рулём быў 37-гадовы грамадзянін Украіны, у салоне — пяцёра іранцаў. Высветлілася, што нелегальныя мігранты трапілі ў Польшчу з Літвы, яны перайшлі мяжу на адным з участкаў беларуска-літоўскай мяжы. Іранцаў перадалі літоўскаму боку па дамове аб рэадмісіі.

Таксама памежнікі высветлілі, што «кур'ер» яшчэ ў красавіку 2022 года атрымаў пажыццёвую забарону на кіраванне аўто. Падчас перавозкі мігрантаў ён быў і ў стане алкагольнага ап'янення.

Крыніца: Straż Graniczna