Get Mystery Box with random crypto!

Аўчарка Стыў тройчы ўцякаў ад беларускіх памежнікаў да польскі | MOST

Аўчарка Стыў тройчы ўцякаў ад беларускіх памежнікаў да польскіх. У выніку застаўся ў Польшчы.

Стыў быў службовым сабакам беларускіх памежнікаў ў раёне Белавежскай пушчы. Палякі вярнулі сабаку беларускаму боку, але ён зноў вяртаўся ў Польшчу. У выніку Стыва пакінулі ў «Кутку ветэранаў» у Гнезне. Яму восем гадоў, і ён занадта стары, каб вярнуцца на службу.

Валанцёры, што даглядаюць сабаку, адзначаюць, што ў Стыва былі скурныя захворванні, ён не даядаў. Па словах валанцёркі Агнэшкі Заворскай, жывёлу кармілі толькі хлебам з вадой, і, калі не выконваў загады, яго збівалі.

Крыніца: polsatnews.pl