Get Mystery Box with random crypto!

25 чэрвеня ў Беластоку — адразу дзве крутыя імпрэзы! А 16-й у | MOST

25 чэрвеня ў Беластоку — адразу дзве крутыя імпрэзы!

А 16-й у МедыяПорце (Sienkiewicza 44) беларускі журналіст Аляксандр Чарнуха прэзентуе сваю кнігу «Свиньи».

Гэты раман — несусветная гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Усе гэтыя выявы даведзены да абсурду, але пры гэтым захоўваюць сувязь з рэальнасцю: усе апісаныя ў кнізе падзеі, дыялогі і ўчынкі маглі б адбыцца насамрэч. І, магчыма, сапраўды адбываліся.

На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, задаць пытанні аўтару, а таксама набыць кнігу. Уваход, канешне ж, вольны.

А ўжо а 17:30 пры Музеі скульптуры Альфонса Карнага (Świętojańska 17) пачнецца канцэрт легендарнага беларускага музыканта, заснавальніка гуртоў N.R.M., «Крамбамбуля» і шэрагу іншых праектаў Лявона Вольскага! Квіткі па сімвалічным кошце ў 4 злотых можна набыць у музеі, а таксама ў беластоцкай ратушы.

У вас не было планаў на той суботні вечар? Цяпер ёсць! :)