Get Mystery Box with random crypto!

Адрэзаная луста. Чалавек, аддзелены ад сям’і, ці чалавек які | Мода На Мову

Адрэзаная луста.

Чалавек, аддзелены ад сям’і, ці чалавек які парваў сувязь з чымсьці прывычным.

У Кліма Пятручыка шасцёра дзяцей. Трое старэйшых — Іван, Алена і Каця — ад першае жонкі. Гэта ўжо адрэзаныя скібкі: у кожнага свая сям'я, свой клопат, па іх галава не баліць (П. Місько. Ціхае лета). Для яе не дачка — сыны аказаліся адрэзанымі кавалкамі (І. Шамякін. Гандлярка і паэт).

Выток фразеалагізма — прыказка Адрэзанае лусты не прылепіш, якая першапачаткова ўжывалася, калі гаворка ішла пра аддадзеную замуж дачку.

#беларускіяФразеалагізмы