Get Mystery Box with random crypto!

Ад коркі да коркі. Цалкам, поўнасцю, нічога не прапускаючы (ч | Мода На Мову

Ад коркі да коркі.

Цалкам, поўнасцю, нічога не прапускаючы (чытаць, прачытаць, вывучыць і пад.).

Прачытаў ад коркі да коркі і зараз шкадую: чаму паспяшаўся (М. Лужанін. Руплівай душы камуніст).

Узнікненне фразеалагізма звязана з даўнейшым спосабам пераплятання кніг: іх вокладкі рабіліся з дошак, абцягнутых скурай або тканінай. Таму першапачаткова прачытаць ад коркі да коркі абазначала "прачытаць ад вокладкі да вокладкі".

#беларускіяФразеалагізмы