Get Mystery Box with random crypto!

Ад гаршка паўвяршка. Вельмі нізкі, малы ростам. Не паспеу д | Мода На Мову

Ад гаршка паўвяршка.

Вельмі нізкі, малы ростам.

Не паспеу дагаварыць Якім, як Рыгорка ашчэрыўся, зафыркаў, вы зверыўшыся на Якіма. — Бач ты, ад гаршка паўвяршка, а ўжо вучыць… Вучоны! (І. Дуброўскі. Скасаваны агрэх).

Утвораны на аснове руск. рыфмаванага фразеалагізма от горшка два вершка (параўн. ва ўкр. м.: від горшка два вершка). Вобразнасць фразеалагізма засноўваецца на літоце (знарочыстым прымяншэнні). Вяршок — даўнейшая мера даўжыні, роўная 4,4 см, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

#беларускіяФразеалагізмы