Get Mystery Box with random crypto!

Адамаў яблык. Другая назва кадыка ў мужчын. Жандар… задраў г | Мода На Мову

Адамаў яблык.

Другая назва кадыка ў мужчын.

Жандар… задраў галаву. Пазіраў на сцяг — шыя была доўгая. Не ў меру выпучан… яго «адамаў яблык» (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца).

Паходжанне выразу звязваецца з павер’ем: калі біблейскі Адам стаў есці яблык, што дала яму Ева, сарваўшы, насуперак Богавай забароне, з дрэва пазнання дабра і зла, то кавалачак засеў у горле і назаўсёды ператварыўся ў выступ, які як кляймо грэху перадаецца ўсім мужчынам. Мяркуюць, што само павер’е з’явілася як домысел сярэдневяковых вучоных-медыкаў, якія памыліліся пры перакладзе выразу тапуах та адам з яўрэйскай мовы, дзе кадык, пры дакладным калькаванні, не адамаў яблык, а мужчынская шышка (адам у перакладзе з яўрэйскай абазначае ‘мужчына’, а тагтуах—‘шышка, плод’).

#беларускіяФразеалагізмы